Темы

Знаёмімся з традыцыямі беларускага народа

Знаёмімся з традыцыямі беларускага народа

Вельмі важна навучыць сённяшніх дзяцей з павагай ставіцца да беларускай мовы, а таксама жаданню на ёй размаўляць.

Менавіта дашкольны ўзрост — найбольш спрыяльны перыяд для авалодання дзецьмі элементамі беларускай народнай культуры, што вельмі важна для далейшага працэсу выхавання. З гэтай мэтай у яслях-садку №52 прайшла музычная забава для дзяцей старэйшай группы «Самая лепшая зямля».

Дзеці знаёміліся з традыцыямi беларускага народа, размаўлялі на беларускай мове, гулялі ў беларускія народныя гульні, спявалі беларускія народныя песні, знаёміліся з музычнымі інструментамі і самі адчулі сябе музыкамі. Таксама выхаванцам спадабалася знаёмства з прадметамі побыту беларусаў, вырабамі з саломы, гліны, ільну, дрэва, тканымі і вышытымі вырабамі.

Такім чынам песнi, прыгожыя прадметы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва — гэта першае дакрананне да свету нацыянальнай культуры, роднай мовы, якое заўсёды выклікае ў дзяцей радасць, здзіўленне і захапленне.

Н. Барынава, намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці

Последние новости

Общество

Дорога домой

5 ноября 2026
Читать новость
Общество

Следователи Могилевской области устанавливают обстоятельства гибели водителя на пилораме

5 ноября 2026
Читать новость
Градостроители

Новые улицы города

5 ноября 2026
Читать новость
Важные

«Здесь курорт». Лукашенко оценил перемены в хозяйстве, где сам раньше работал

5 ноября 2026
Читать новость
Гороскоп

Твой гороскоп на 6 ноября 2026

5 ноября 2026
Читать новость
Важные

Лукашенко ориентирует на строительство по стране небольших ферм по откорму КРС мясных пород

5 ноября 2026
Читать новость