Літаратурна-музычны праект “Натхнёныя любоўю да радзімы”

Магілёўская абласная філармонія запрашае ўсіх аматараў паэзіі на літаратурна-музычны праект “Натхнёныя любоўю да радзімы”!
30 верасня пісьменнікі і артысты Магілёўшчыны збяруцца ва ўтульнай канцэртнай зале філармоніі, каб падзяліцца з гледачамі сваёй музыкай, вершамі, песнямі, творчымі і жыццёвымі ўспамінамі, натхнёнымі яркай прыгажосцю беларускай восені.
Пачатак мерапрыемства ў 18.30. Кошт білета 7 рублёў.
Даведкі і заказ білетаў па тэлефонах: 75-96-92, 75 97 69.
