Темы

Выйшла першая мастацкая кніга нашага земляка Алега Лісоўскага, вартая стаць брэндам Магілёва

Выйшла першая мастацкая кніга нашага земляка Алега Лісоўскага, вартая стаць брэндам Магілёва
У выставачнай зале па вуліцы Болдзіна адбылася прэзентацыя кнігі Алега Лісоўскага “Код да Вінчы па-магілёўску» . Гэта першая мастацкая кніга, цалкам прысвечаная Магілёву і яго легендарнаму мінуламу. Неверагодна захапляльны містычны экшн на фоне сапраўдных гістарычных падзей у Магілёве! Каля 440 старонак у цвёрдай вокладцы з 16 найцудоўнейшымі аўтарскімі ілюстрацыямі выбітнага магілёўскага мастака Ігара Адамовіча.

Алег Лісоўскі, вядомы краязнаўца і калекцыянер, уладальнік самай вялікай калекцыі гістарычных фотаздымкаў Магілёва, жыве і працуе ў Нямеччыне. Два гады таму ў Магілеве з поспехам прайшла яго фотавыстава «Невядомы Магілёў», дзе экспанаваліся здымкі, зробленыя нямецкімі вайскоўцамі ў гады акупацыі Магілёва (1941- 1944). Аўтар набыў здымкі за свае сродкі на аўкцыёнах у Германіі. І вось кніга. Раней у выглядзе кнігі выдаваліся яго пераклады гістарычных тэкстаў. Кніга – першы мастацкі твор. Гэта падарожжа ў невядомае містычнае мінулае Магілёва.
Падзею гэту чакалі даўно, яна актыўна анансавалася ў сеціве, чакалі прыезду і самога аўтара. Але прэзентацыю вёў яго сябар, дырэктар музея гісторыі Магілёва Аляксей Бацюкоў. На сувязі з прысутнымі ў анлайн-трансляцыі быў і Алег Лісоўскі, а на сустрэчу сабралася ўся багема Магілёва.
Выступоўцы, калегі, сябры і дарадчыкі кнігі Аляксей Бацюкоў, Ігар Адамовіч, Генадзь Галоўчык гаварылі пра твор, як ён ствараўся, чым пазнавальны і адметны для чытача, дзяліліся ўражаннямі аб прачытаным. Агульнае ўражанне вельмі добрае, — казалі сябры, кніга цікавая, захапляльная, дынаміка проста ашаламляльная, фантазія ў аўтара багацейшая і веды аб розных баках жыцця грамадства ў старадаўнія часы глыбокія. І напісана прыгожай беларускай мовай. Але кожны з нас па-свойму адкрые кнігу толькі тады, калі яе прачытае.

— Усё атрымалася амаль выпадкова, — распавядаў Алег Лісоўскі .- Я меркаваў проста напісаць сцэнарый кампьютэрнай гульні аб Магілёве, каб пад яе ў будучым зрабіць якасны 3D-макет горада. Пачаў распрацоўваць сюжэт, і яго ідэя захапіла мяне так, што я зразумеў — атрымаецца выдатны прыгодніцкі раман. А калі казаць сучаснай мовай, то гэта экшн з элементамі містыкі і рамантыкі. А сам сюжэт мог бы стаць прыгожай гарадской легендай.

Кніга пісалася больш за пяць гадоў, пэўны час дапрацоўвалася, шукаліся сродкі і выдаўцы. Ілюстрацыі для выдання зрабіў магілёўскі мастак Ігар Аадамовіч. Па словах мастака, малюнкі ствараліся пад уздзеяннем ад прачытанага.
— Я сам выбіраў сцэны, якія мяне закранулі больш за ўсё!
Графіка Ігара Адамовіча была прадстаўлена на прэзентацыі, а з карцінамі можна будзе пазнаёміцца яшчэ на працягу тыдня.

Падчас прэзентацыі ўсе жадаючыя змаглі набыць новы захапляльны прыгодніцкі раман Алега Лісоўскага. Людзі ахвотна набывалі кнігу, выказваліся пажаданні аб перакладзе выдання на рускую мову.
Частка тыражу будзе адпраўлена ў кнігарні горада.

Уся падзея прайшла ў цёплай і добразычлівай атмасферы. Узрушаны быў такім сардэчным прыёмам і аўтар. Працяглымі апладысментамі прысутныя падзякавалі новага пісьменніка-земляка за новы ўнёсак, які ўслаўляе родны наш Магілёў!

Васіль Навічонак, фота аўтара

Последние новости

Важные

Летние хиты и яркие новинки: что нового в магазинах А1

5 июня 2025
Читать новость
Новости компаний

«Вандруй. Адчуй. Натхняйся»: ОАО «Зенит» с радостью открыло свои двери для гостей!

5 июня 2025
Читать новость
Общество

Ангелы и треш-арт: Витебск готов «фестивалить» уже сегодня!

5 июня 2025
Читать новость
Культура

Большой праздничный концерт «Импульс города» пройдет на стадионе «Спартак»28 июня

5 июня 2025
Читать новость
Градостроители

Делают город красивым: у «зеленых строителей» на счету каждая минута

5 июня 2025
Читать новость
Градостроители

«Цвяток радзімы васілька»

5 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем