Темы

Сястрычкі ваеннай пары

Сястрычкі ваеннай пары

Разведчыца, медсястра, снайпер, лётчыца, урач, сувязістка і сувязная, кухар партызанскага атраду, работніца тылу – якія толькі ролі не выконвалі жанчыны ў найвялікшай трагедыі, што ахапіла нашу краіну ў сярэдзіне мінулага стагоддзя. За кожным лёсам – асабістая гісторыя пераадолення. “Веснік Магілёва” пачынае новы праект “Жаночае аблічча Перамогі”, у якім мы раскажам пра мужных і моцных магіляўчанак, што не сагнуліся пад цяжарам выпрабаванняў Вялікай Айчыннай вайны.

 Якiмi тoлькi мянyшкaмi

 He клiкaлi гэтыx caлдaт

 З няпyдpaнымi вяcнyшкaмi,

 У шыняляx дa пят!.

 Пaxoдaмi, збpoяй зaнятыя,

Cпpaвaй вaeннaй пapы,

Былi яны пpocтa дзяўчaтaмi

Штo тaм нi гaвapы.

Еўдакія Лось

Вайна ў жыццё кожнай савецкай сям’і ўвайшла па-свойму. Аднак абыякавым яна не пакінула нікога. Розных па характары, узросце, сацыяльным становішчы людзей абяднала мэта – спыніць ворага, абараніць свой дом. У адным шыхце поруч сталі мужчыны і жанчыны, хлопцы і дзяўчаты.

Дагэтуль дакладна невядома, колькі жанчын прайшло франтавымі дарогамі Вялікай Айчыннай. У розных крыніцах адзначана ад 800 тыс. да мільёна “русакосых салдат”. Напярэдадні восьмага сакавіка 1943 года выйшла пастанаўленне ЦК УКП (б), у якім адзначалася: гісторыя не памятае выпадкаў, калі жанчына так жа аддана і самаахвярна ўдзельнічала ў абароне сваёй Радзімы, як у дні Вялікай Айчыннай вайны.

Нельга не ўзгадаць і незлічоную колькасць жонак, дачок і мацярок, што заставаліся на акупаванай тэрыторыі, чакаючы сваіх родных з фронту, дапамагалі партызанам і падпольшчыкам, шчыравалі ў тыле, за сябе і за ўсіх, хто змагаўся з захопнікамі.

На жаль, няўмольны час з году ў год забірае апошніх сведкаў той вайны. Іх боль і памяць назаўсёды сціхаюць і губляюцца ў Вечнасці. Аднак забыцца пра людзей, на чыю долю выпалі страшныя пакуты, мы, людзі, якім жыць і будаваць заўтрашні дзень, не маем права.

Медыкі ваеннай пары

Вялікая Айчынная для савецкай сістэмы аховы здароўя стала выклікам. У медыкаў не было магчымасці разважаць і планіраваць: з першымі выбухамі яны заступілі на баявое дзяжурства, якое зацягнулася на гады.

Урачы, мядсёстры і санінструктары да Перамогі крочылі побач з салдатамі і афіцэрамі, бывалі ў кропках самых гарачых баёў, ратавалі жыцці пад грымоты і кананады, забываліся пра сябе, рызыкавалі, у палявых умовах вынаходзілі новыя эфектыўныя для выкарыстання ў ваеннай медыцыне спосабы і метады лячэння. За выкананне ўрачэбнага абавязку часам прыходзілася плаціць самым дарагім.

Смяротнасць медработнікаў была на другім месцы пасля байцоў стралковых падраздзяленняў, а сярэдняя працягласць жыцця санінструктараў на перадавой у 1941 годзе складала ўсяго 40 секунд.

Перад медыцынай стаяла важная задача – як мага хутчэй вярнуць параненага салдата ці афіцэра ў строй. Тытанічная праца прафесіяналаў прынесла надзвычайны вынік: сіламі медыцынскіх работнікаў да службы вярнуліся каля 72% параненых і 90% хворых – прыблізна 17 мільёнаў чалавек.

Працавалі медыкі заўзята. А іначай вынесці гады існавання ў прафесіі на мяжы чалавечых магчымасцяў было б нельга. Нярэдка здаралася, што урачы і мядсёстры пад час аперацый у палявых шпіталях страчвалі прытомнасць. Не ад уразлівасці, а ад стомы і голаду: адпачыць і паесці не ўдавалася па некалькі сутак запар.

Юныя мядсёстры, многія з якіх яшчэ ўчора сядзілі за школьнай ці ўніверсітэцкай партай,тоненькія і мініяцюрныя маладыя дзяўчаты, якія важылі 50-60 кілаграм, самастойна выцягвалі на сабе з поля бою крупных мужчын у поўным абмундзіраванні – на такое здольныя толькі надзвычай моцныя духам людзі са сталёвымі нервамі.

Усяго ж у 1941-1945 на франтах і ў тылавых шпіталях працавалі больш за 200 тыс. урачэй, 500 тысяч сярэдняга медыцынскага персаналу, мільённая армія санінструктараў і санітараў. Амаль палова з іх былі жанчынамі.

Чалавек і лёс

Дарогамі вайны прайшла і франтавая медсястра Клаўдзія Краўчанка. Вяртаемся ў 2019 і чытаем яе гісторыю у адным з выпускаў “Весніка Магілёва”.

“Калі б біяграфію Клаўдзіі Мікалаеўны Краўчанка трэба было расказаць дзесяццю словамі, я б напісала так: тысячы выратаваных жыццяў, — піша Ларыса Рабава.

Дзевятнаццацігадовую дзяўчыну, учорашнюю школьніцу, з райцэнтра Тэйкава Іванаўскай вобласці мабілізавалі 1 ліпеня 1942 года і накіравалі ў 20-ы запасны стралковы полк. Спачатку вучылі страляць з баявой вінтоўкі, кідаць гранаты. Вывучалі статут гарнізоннай службы і дысцыплінарны, маскіроўку на мясцовасці, хімабарону. Усе дзяўчаты вельмі стараліся. Яны хутка сталі салдатамі.

Старэйшы брат Клаўдзіі Аляксандр, выпускнік Севастопальскага зенітнага вучылішча, з першых дзён вайны быў на фронце. Ірвалася туды і Клаўдзія. Аднак першымі адпраўлялі старэйшых дзяўчат, што мелі спецыяльнасць. Хто думаў, што галоўную ролю ў яе лёсе адыграюць школьныя урокі бінтавання параненых. Так Клаўдзія Мікалаеўна апынулася ў медыка-санітарным батальёне пяхотнай 78-й стралковай Запарожскай Чырвонасцяжнай ордэна Суворава дывізіі.

Даводзілася выконваць шмат разнастайнай працы, аб існаванні якой дзяўчаты раней і не здагадваліся. Галоўным абавязкам быў клопат пра параненых. Колькі рабят, пакалечаных у баях, паступала да іх! Сэрца разрывалася, калі бачылі бездпаможных маладых хлапцоў з ампутаванымі канечнасцямі. Часта, як і салдаты на фронце, мядсёстры траплялі пад абстрэлы і рызыкавалі жыццём, але добрасумленна выконвалі свае задачы. Клаўдзія Мікалаеўна ўзгадвае, што на вайне не было часу думаць пра сваё здароўе. Усе жыццёвыя сілы былі ў пастаянным напружанні, гатоўнасці.

На пачатку 1943 батальён, падмацаваны матэрыяльнымі і чалавечымі рэсурсамі, быў накіраваны пад Сталінград. Клаўдзія Мікалаеўна прайшла ваеннымі дарогамі Украіны, Малдовы, Румыніі, Аўстрыі. Хапіла б на некалькі жыццяў!

Многіх раненых ратавала кроў медсясцёр і санітарак. У худзенькаў Клавы былі зусім тоненькія незаўважныя вены і рэдкая другая група крыві. Клаўдзія Мікалаеўна з усмешкай узгадвае, як фельдшар Марыя Лысенка толькі на 15 уколе магла “здабыць” у яе кроў для пералівання.

Клаўдзію любілі і параненыя, і ўрачы. Усе дружна прарочылі ёй прафесію ўрача. Аднак душэўны боль за кожнага пацыента, асабліва за тых, каго не ўдалося выратаваць, назаўсёды застаўся ў сэрцы жанчыны. Ужо тады яна ведала, што ніколі не звяжа сваё жыццё з медыцынай.

Вайна для К. М. Краўчанка скончылася ў Аўстрыі, у мястэчку Шапрон. Узнагароджаная Ордэнам Айчыннай вайны 2-й ступені і Ордэнам Чырвонай Зоркі, медалямі “За ўзяцце Будапешта” і “За баявыя заслугі” вярнулася яна дамоў. Застаўся жывым і брат.

У верасні 1945 года Клаўдзія, насуперак усім прагнозам, паступіла ў Іванаўскі хіміка-тэхналагічны каледж, а пасля навучання атрымала накіраванне ў Магілёў на завод штучнага валакна ім. Куйбышава. Тут яна пазнаёмілася са сваім мужам Аляксеем Яфімавічам, былым партызанам, што браў Кёнігсберг. Сужэнцы выгадавалі двух сыноў. Усё жыццё прапрацавалі на адным прадпрыемстве. Заўсёды імкнуліся рабіць ўсё, як на перадавой: з поўнай аддачай сіл, адказна і надзейна, з усведамленнем – усё гэта для людзей, для Радзімы”.

Кожны чалавек – унікальная кніга, сюжэт якой прыдумаў сам лёс. І Клаўдзія Краўчанка не выключэнне. Яе шлях на вайне – гісторыя тысяч, мільёнаў медсясцёр, якія так жа змагаліся, верылі, кахалі… І ты не менш, яе жыццё – гэта не проста вобраз пакалення. Гэта асабістае пераадольванне і несупынны душэўны боль, які суправаджаў франтавую медсястру Клаўдзію Краўчанка на працяг ўсяго жыцця.

Последние новости

Год белорусской женщины

Сястрычкі ваеннай пары

13 мая 2026
Читать новость
Новости компаний

Путешествуйте спокойно: «АнтиРоуминг» от A1 уже работает

13 мая 2026
Читать новость
Общество

В одну шеренгу – становись!

13 мая 2026
Читать новость
Общество

Слово «мама» дорогое: диалоговая площадка прошла в Могилёве

13 мая 2026
Читать новость
Новости компаний

Лето близко. Ваша аптечка готова? Скидки до 40% по акции «Собираем аптечку»

13 мая 2026
Читать новость
Новости компаний

Автобус № 50 начнет курсировать в Могилеве

13 мая 2026
Читать новость

Рекомендуем