Темы

З Джэкі Чанам і Пірсам Броснанам: анлайн-кінатэатр VOKA ад А1 выпусціў баявік «Іншаземец» у беларускай агучцы

З Джэкі Чанам і Пірсам Броснанам: анлайн-кінатэатр VOKA ад А1 выпусціў баявік «Іншаземец» у беларускай агучцы

Анлайн-кінатэатр VOKA ад А1 выпусціў у беларускай агучцы фільм «Іншаземец». Гэты баявік з Джэкі Чанам у галоўнай ролі папоўніў калекцыю сэрвісу «CINEVOKA – Кіно па-беларуску». Расказваем, чым цікавы драматычны экшэн і чаму яго варта паглядзець.

Па сюжэце лонданскі бізнэсмэн кітайскага паходжання Цюань адкрывае рэстаран у паўднёвай частцы горада і з гонарам назірае за сталеннем дачкі, якая ператвараецца ў прыгожую маладую жанчыну. Але аднойчы дзяўчына гіне падчас тэракту, учыненага I.R.A. Гледзячы як ўлады не занадта заўзята шукаюць тэрарыстаў, Цюань вырашае самастойна знайсці і знішчыць злачынцаў.

Фільм выйшаў на экраны ў 2017 годзе і быў зняты рэжысёрам Марцінам Кэмпбэлам па матывах кнігі 1992 года «Кітаец» Стывена Лізера. На ролю ветэрана вайны ў В’етнаме, які помсціць за сваю дачку, запрасілі Джэкі Чана і гэта той рэдкі выпадак, калі караля трукаў і камедый можна ўбачыць у вялікай драматычнай ролі. Разам з ім у фільме зняўся Пірс Броснан, які сыграў былога члена I.R.A., які стаў брытанскім чыноўнікам.

Фільм «Іншаземец» можна паглядзець у раздзеле «CINEVOKA – Кіно па-беларуску» ў анлайн-кінатэатры VOKA. Зараз у эксклюзіўнай калекцыі праекта даступна больш за 50 карцін у беларускай агучцы: ад усімі любімай класікі да самых гучных прэм’ер апошніх гадоў. Кантэнт створаны спецыяльна для платформы.

Последние новости

Гороскоп

Гороскоп на 23 июня для всех знаков зодиака

21 июня 2025
Читать новость
Гороскоп

Гороскоп на 22 июня для всех знаков зодиака

21 июня 2025
Читать новость
Важные

МТС улучшил качество 4G еще в 26 районах Беларуси

20 июня 2025
Читать новость
Безопасность

Опасный ужин: в Могилеве пострадала пенсионерка

20 июня 2025
Читать новость
Общество

22 июня во всех храмах Беларуси прозвучит Всебелорусская молитва за мир

20 июня 2025
Читать новость
Здоровье

Принимаемые меры по обеспечению качества питания обучающихся в учреждениях образования

20 июня 2025
Читать новость