Темы

Жывая памяць, увасобленая ў камені…

Жывая памяць, увасобленая ў камені…

Гэта наша гісторыя
На зямлі 2025 год. Мірнае неба, спакойнае жыццё і вечная памяць аб тых,
хто Перамогу ў далёкім 45-м Зямлі прынёс.

Жывая памяць, увасобленая ў камені…
80 мірных год асвятляюць жыццё беларусаў на шчаслівым куточку святой зямлі. 80 год шчаслівага жыцця з мірам уваходзяць у кожны дом беларуса. 80 год светлага жыцця прыносяць беларусам сонечныя дні. 80 год… Так многа і так мала…

Шмат год уздрыгвала беларуская зямля ад выбухаў чорных снарадаў, чорнымі слязьмі аплаквалі родных жыхары беларускай зямлі.
Загінуў… Без вестак прапаў… У полымі сканаў… На халоднай зямлі паміраў… кожны трэці зямляк мой.

У камені цвёрдым застыла гісторыя той страшнай, нялюдскай Вялікай Айчыннай вайны. Нялюдскай, бо гінулі не толькі салдаты, абаронцы міру і зямлі, але і звычайныя людзі: старыя нямоглыя; дзеці бязвінныя; жанчыны, што жыццё давалі на зямлі. Гінулі смерцю лютай у полымі гарачым і лагерах смерці… І колькі такіх было…

Сэрца болем да гэтага часу адгукаецца пры слове Хатынь… І галаву свідруе думка: «За што?»
Мірная вёска, схаваная лесам густым, жыла і шчодра дзялілася жыццём з зямлёй. Працавалі, песні спявалі, дзяцей гадавалі — мірныя людзі мірнай зямлі. Чорнай хмарай вайна над вёскай навісла — жылі, выжывалі, з горам змагаліся, перамогу набліжалі, родных з франтоў вайны чакалі. Не дачакаліся: бязлітасны лёс напаткаў на родных загонах сваіх… У смяротным полымі ў неба ўзняліся з 26 дамоў Хатыні жыхары… 149 іх было… 75 дзяцей сярод іх… За што?

Згарэла Хатынь датла… Але ў памяці людской жыве да гэтага дня. У мармур апранулася, мёртвай вуліцай з дамамі-комінамі на многія кіламетры працягнулася… Адчынены веснічкі каля дома як сімвал гасціннасці людской. Каб жа ведалі тады, хто завітае ў госці са смерцю да іх… За дамамі — могільнік 186 вёсак, чые назвы мы не знойдзем ніколі на мапе Зямлі. Побач Сцяна Жалобы, што нясе на сваіх плячах 66 назваў буйных лагераў смерці…

Бронзавая фігура Іосіфа Камінскага, адзінага дарослага, што выжыў у страшным агні, сустракае кожнага, хто жыве з памяццю аб загінуўшых. Трымае Іосіф на руках сына — і гора бацька не хавае: сына выратаваць не здолеў.

І цішыня… Тут заўсёды стаіць цішыня: вечны сон людскі ахоўвае зямля. І толькі звон каміноў нагадвае ўсім: «Жывем… Жывем… У памяці людской жывем». І як напамін аб жыцці словы мёртвых да жывых: «Людзі добрыя, помніце: любілі мы жыццё і Радзіму нашу, і вас, дарагія…» У адказ ім словы жывых гучаць: «Памяць пра вас у народзе бессмяротная, як вечная наша Зямля і вечнае яскравае сонца над ёю».

Долю Хатыні раздзяліла вёска Ала. Ахутаная лясамі і балотамі, да вызвалення Беларусі яна не дажыла ўсяго паўгады.

14 студзеня 1944 года згарэлі жыўцом, былі расстраляны 2253 жыхары не толькі Алы, але і 12 навакольных вёсак. Па моцы жахаў і зверстваў лёс Алы роўны дванаццаці Хатыням. І зноў узнікае пытанне: «За што?» І словы-напамін усім жывым: «Мы жывем, пакуль помнім! — Мы жывем, пакуль нас помняць». У камені адным застылі 12 выяў чалавечых, што з полымем лютым змагаліся да канца. На тварах жах, далоні літасці просяць — кат слова такога не ведаў! У малітве ўзнесліся да неба каменныя далоні. Ці дапаможа ім неба? Надпіс жорсткі са страшнымі лічбамі: 950 дзяцей… Неба не дапамагло. У камені спіць дзяўчынка з лялькай у руках — тры кулі смяротнымі былі… А колькі б жыццяў далі 950 загубленых дзяцей!

Старэйшай сястрой Хатыні называюць вёску Боркі ў Магілёўскай вобласці, жорстка знішчаную катамі 15 чэрвеня 1942 года.

Не ўратаваўся амаль ніхто ні з Боркаў, ні з суседніх вёсак — злое полымя і варожая куля нагналі людзей ва ўласных дамах і хляве вялікім… 2027 чалавек пакінулі зямлю… Ці можна так было? Пра гэта раскажа Алесь Казека ў паэме «Марыйка», за аснову ўзяўшы шчаслівы лёс сваёй уратаванай маці.

А Боркі сёння сустракаюць скульптурай маці над дзіцячай калыскай. Гукам страшнай калыханкі навекі загушквае маці нявінныя жыцці, што з полымем дзікім у неба ўзышлі. І голас спаленых жыўцом ляціць над мёртвай вёскай: «Людзі, прыслухайцеся да нашага болю, жывымі спаленых у агні… Памятайце пра нас. Зрабіце ўсё, што мы не паспелі. І на стагоддзі наперад раскажыце ўсім, што няма нічога страшнейшага за вайну…»

Няма нічога страшнейшага за вайну. Вайну, што забірае жыцці катаваннямі, лютым і бесчалавечным зверствам. Забірае ў тых, чые крокі толькі-толькі пачынаюцца на зямлі. Дзеці — сімвал шчасця і жыцця Зямлі. А іх… на катаванне нелюдзі забралі: да кроплі кроў адбіралі ў малых, каб жыцці прадоўжыць свае… А іх — у рабства, у Нямеччыну злую. А іх — у лагеры смерці. Укралі дзяцінства. Знішчылі жыццё. Хто дазволіў такое? Апраўдання няма…

У Красным Беразе мёртвы «Белы клас» пусты: сярод поля белым каменем 21 парта ўвагу прыцягвае ўсіх, хто са зверствам змагаўся і змагацца будзе, хто памяць пра зверствы нашчадкам перадасць.
Здаецца, дзеці на перапынак пайшлі — не вярнуліся на месцы свае. Чорная дошка — і ліст-запавет пятнаццацігадовай Каці Сусанінай да бацькі са словамі болю і жаху, аповедам пра зверствы вайны. А на другім баку дошкі — мапа Беларусі з шаснаццаццю кропкамі — дзіцячымі канцлагерамі. Гэтае месца — Дзіцячая Хатынь. Як памяць аб тых, у каго вайна забрала дзяцінства, хто ніколі не сядзе за школьную парту і шчасце сваё не намалюе. Кроў застывае ў жылах: перад табой бронзавая скульптура падлетка-дзяўчынкі на чырвоных камянях — плямах дзіцячай крыві — знясіленая, кволая, бездапаможнымі тонкімі ручкамі ад жорсткага свету вайны спрабуе абараніцца… Ад «Плошчы Сонца» адыходзяць 8 промняў: 7 жоўтых промняў — гэта шчасце і мір сённяшняга жыцця, і 1 чорны — як памяць. І боль ад пакутаў дзяцей вайны. Белы ветразь «Карабліка надзеі» нясе на сабе 171 імя дзяцей, тых, каму суджана было вайну перажыць. І вітражы-малюнкі тых, хто дзяцінства пакінуў вайне.

А вакол буяе яблыневы сад, патанае ў зеляніне «Белы клас». Як памяць, як напамін: «Пільнуйце мір!»
Ці ўмеюць гаварыць камяні?
Умеюць.
Хто мову іх пачуе?
Той, хто мірнае жыццё беражэ, хто жыццём дарыжыць і не дапусціць ніколі паўтарэння вайны.

Последние новости

Важные

Уютные скидки и «домашние» новинки: на что обратить внимание в магазинах А1

14 мая 2025
Читать новость
Молодежь

Счастливы вместе: конкурс студенческих семей стартовал в Могилёве

14 мая 2025
Читать новость
Общество

Прямая телефонная линия в управлении по труду, занятости и социальной защите — 15 мая

14 мая 2025
Читать новость
Вайной апаленыя лёсы

Жывая памяць, увасобленая ў камені…

14 мая 2025
Читать новость
Общество

Связь поколений. Вкус военного ленинградского хлеба…

14 мая 2025
Читать новость
Безопасность

В Беларуси лимит выплаты при оформлении ДТП по европротоколу увеличен

14 мая 2025
Читать новость