Темы

У эканамiчным каледжы цiкава i разнастайна прaйшоў Мiжнародны дзень роднай мовы

У эканамiчным каледжы цiкава i разнастайна прaйшоў Мiжнародны дзень роднай мовы

На працягу 22 гадоў у каледжы праходзяць мерапрыемствы, прысвечаныя роднай мове,  падкрэслiў дырэктар Алег Баханович.

Мэты традыцыйных  святочных мерапрыемстваў: узбагачаць слоўнiкавы запас навучэнцаў, выхоўваць пачуцце гонару i глыбокай павагi да нацыянальнай спадчыны, дапаўняць i  паглыбляць веды  навучэнцаў, падтрымлiваць іх цiкавасць да беларускай мовы.

Пазітыўна і дынамічна прайшоў дзень роднай мовы ў каледжы, дзе былi размешчаны  тэматычныя фотазоны, плакаты, гучала  музыка беларускiх аўтараў.

У аднолькавы час гасцей вiталі на розных пляцоўках. На святочным канцэрце таленавiтыя ўдзельникi мастацкай самадзейнасцi, у  iншых пакоях  выкладчыкi пІсали дыктоўку, правадзiлi  цiкавыя ўрокІ гiсторыi, матэматыкi, інфарматыкi.

У этнаграфiчным музеi прайшлi заняткi па народных мастацкiх промыслах.

Пачаставацца  беларускiмi прысмакамi  жадаючыя  змаглi ў сталовай. «Шкваркi, бульба i каўбаскi. Смачна есцi! Калi ласка!»

Выхаваўчая гадзiна  «Гiмн роднай мове» прайшла ў бiблiятэцы. Вядома, што кнiга- храм  ведаў.

Падрабязную iнфармацыю з мерапрыемства чытайце ў наступным нумары нашай газеты.

Наталля Вастрацова

Фота  аўтара

Последние новости

Новости компаний

«Бесправная езда» обернулась для жителя Гомеля уголовным делом

3 ноября 2025
Читать новость
Гороскоп

Гороскоп на 4 ноября для всех знаков зодиака

3 ноября 2025
Читать новость
Здоровье

Паліклінікі новага пакалення

3 ноября 2025
Читать новость
Новости компаний

Направление, которое ждали очень многие

3 ноября 2025
Читать новость
Новости компаний

Белстат: более 19,6 млн рублей заработано на республиканском субботнике

3 ноября 2025
Читать новость
Культура

Дополнительный показ нашумевшего спектакля-китча «Пиковая дама»

3 ноября 2025
Читать новость

Рекомендуем