Темы

Праект «Чытаем па-беларуску з velcom» упершыню прыедзе ў Магілёў

У Магілёў 2 сакавіка ўпершыню прыедзе сацыяльна-адукацыйны праект «Чытаем па-беларуску з velcom». Фінальны вялікі адкрыты ўрок адбудзецца ў музеі гісторыі Магілёва — гарадской ратушы і збярэ болей 100 школьнікаў горада.

Настаўнікамі беларускай мовы стануць брамнік ФК «Днепр» Руслан Капанцоў, прадстаўнік прэс-службы клуба Андрэй Ільеня, а таксама пісьменніцы Раіса Баравікова, Наталля Бучынская і тэлевядучы Юры Жыгамонт.

Мэта гэтага праекта — развіць цікавасць школьнікаў 2-3 класаў да беларускай мовы і чытання беларускай літаратуры. З 2015 года акцыя кампаніi velcom праходзіць пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Акрамя ўроку ў магілеўскай ратушы, інтэрактыўныя заняткі пройдуць у гімназіях №№ 1,2 і 4. А таксама, у сярэдніх школах №№ 21, 37, 40, 43, 45.

«Мы з радасцю адгукнуліся на прапанову прыняць удзел у ініцыятыве „Чытаем па-беларуску з velcom“. Наш футбольны клуб не можа застацца ў баку ад такіх праектаў, мы хочам дапамагчы ў фармаванні беларускай нацыі. Вельмі важна, што падобныя ініцыятывы праходзяць у навучальных установах. Таму што менавіта на гэтым узроўні фарміруецца самасвядомасць чалавека. І чым больш адукаваным будзе новае пакаленне, тым больш мы зможам казаць пра адраджэнне нацыянальнай ідэнтычнасці», — адзначыў прадстаўнік прэс-службы футбольнага клуба «Днепр» Андрэй Ільеня.

Праект «Чытаем па-беларуску з velcom» пачаўся ў Мінску ў кастрычніку 2015 года і прайшоў ужо больш чым у 110 установах адукацыі. Вясной 2016 года гэтая ініцыятыва выйшла на рэспубліканскі ўзровень, бо арганізатары атрымлівалі шмат лістоў з просьбамі правесці падобныя ўрокі ў рэгіёнах краіны. Займальныя заняткі на беларускай мове ахапілі ўжо больш за 14 000 школьнікаў. Як чакаецца, у агульнай складанасці 150 школ і болей 20 000 вучняў па ўсей Беларусі возьмуць удзел у сацыяльнай адукацыйнай ініцыятыве».

mycity.by

Последние новости

Общество

«Очень горжусь тем, что стала участницей проекта «Поезд Памяти»

27 июня 2025
Читать новость
Гороскоп

Гороскоп на 28 июня для всех знаков зодиака

27 июня 2025
Читать новость
Важные

23 года МТС! Большие скидки на гаджеты с бесплатной доставкой по Беларуси

27 июня 2025
Читать новость
Общество

Культурно-образовательный проект «Поезд Памяти» встретили в Могилеве

27 июня 2025
Читать новость
Общество

Консультант «ВМ»: наследники вправе как принять наследство, так и отказаться от него

27 июня 2025
Читать новость
Общество

Кино под открытым небом в Могилеве

27 июня 2025
Читать новость