Темы

Першыя крокі ў вялікі свет

Першыя крокі ў вялікі свет

Рэжым, развіццё, клопат: чым карысныя групы ранняга ўзросту

Быць мамай няпроста. У гэтым статусе – адказнасць не толькі за новага маленькага чалавека, але і за сябе. Каб дзіця расло ў любові, атрымлівала ўсё тое, што можа даць толькі самы блізкі і родны чалавек, мама павінна быць упэўненай у тым, што за яе плячыма моцная падтрымка. І яе аказвае дзяржава. Напрыклад, адна з мер, якая карыстаецца папулярнасцю, – групы ранняга ўзросту ў дзіцячых садках.

Камфорт – у прыярытэце
З нядаўняга часу групы другога ранняга ўзросту (да 2 гадоў) па неабходнасці могуць быць адкрытыя ў дзіцячых садках усіх раёнаў Беларусі. Для маленькіх грамадзян нашай краіны – гэта першая інтэграцыя ў свет, засвойванне новых навыкаў, якое, па сведчанні педагогаў, у калектыве адбываецца значна хутчэй: сябры-равеснікі, камфортная абстаноўка і паступовая адаптацыя да навучальнага працэсу. А для мам гэта магчымасць вярнуцца ў прафесію, працягнуць адукацыю ці проста атрымаць перадышку ад побытавых спраў.

У навучальных установах Магілёва падобныя групы існуюць даўно і з кожным годам іх колькасць толькі ўзрастае. Мы завіталі ў яслі-сад № 112, дзе мінулагодні набор малышоў – чацвёрты за 12 год. Як адзначае загадчык установы адукацыі Аксана Кузьмянкова, досвед дазволіў выпрацаваць сістэмны падыход да працы з такімі юнымі выхаванцамі і зразумець, што групы ранняга ўзросту не толькі зручныя для бацькоў, але і карысныя для іх дзяцей.

– Наш дзіцячы садок функцыянуе з 2014 года. Ужо ў першы год працы ў нас адкрылася група другога ранняга ўзросту. Практыка паказала, што такія дзеці вельмі мякка адаптуюцца. Вядома, працэс прызвычайвання ў кожнага дзіцяці праходзіць індывідуальна, але гульнявая форма дапамагае як мага лягчэй уключыць дзяцей у новае і незнаёмае для іх жыццё. У такім узросце ім гэта цікава, а вось у тры гады гульнёй прывабіць ужо цяжка.

Куды звяртацца?
Групы ранняга ўзросту фарміруюцца па жаданні бацькоў у аддзеле адукацыі, дзе яны запісваліся ў дзіцячы садок. Калі ў сям’і ёсць неабходнасць аддаць дзіця ў садок у раннім узросце, яна пакідае адпаведную заяўку.

– Аддзел адукацыі рэгулюе гэтае пытанне ў залежнасці ад таго, ці збіраецца група з жадаючых. У нас ужо ёсць пэўны досвед, і хачу адзначыць, што асаблівага ажыятажу ці, наадварот, недабору ніколі не было. У асноўным гэта дзеці з мікразоны вакол садка, хаця першыя гады бацькі вазілі да нас дзетак з больш аддаленых куткоў. Зараз жа па горадзе такіх груп дастаткова, таму такой неабходнасці не ўзнікае, – падкрэслівае Аксана Кузьмянкова.

З любоўю і пяшчотай
Напаўняльнасць такіх груп – 10-12 выхаванцаў. Гэта напалову менш, чым у стандартных групах. Малым дзецям патрэбны індывідуальны падыход і большая ўключанасць выхавацеля, таму такая колькасць гадаванцаў апраўданая.
– Нашы выхавацелі імкнуцца стварыць максімальна камфортную абстаноўку. Цягам дня дзейнасць змяняецца вельмі хутка, таму дзетак трэба зацікавіць, увесь час быць з імі ў камунікацыі.
Хвалявацца не трэба не толькі дзецям, але і бацькам: іх маленькія цуды пад прафесійным наглядам удасканальваюцца і развіваюцца. А ўсе трывогі развейваюцца ў бацькоўскім чаце; там жа пры неабходнасці вырашаюцца пытанні, педагог піша, як прайшоў дзень, якія мерапрыемствы плануюцца ў групе.

Першыя ўрокі парадку
Маленькія выхаванцы жывуць па сваім унікальным раскладзе: чатырохразовае харчаванне, прагулкі, сон, актыўнасці і развівальная праграма.
– У восем гадзін раніцы яны снедаюць, потым – гігіенічныя мерапрыемствы, у час якіх дзеткі атрымліваюць першыя навыкі догляду за сабой. Адзначу, што ў групах да двух год дзеці раней і хутчэй пачынаюць размаўляць, забываюць пра падгузнікі. З дзевяці раніцы ў гульнявой форме праходзяць адукацыйныя мерапрыемствы. Пасля – прагулка, да якой падключаюцца ўсе педработнікі групы, каб зладжана, з мінімальнымі нязручнасцямі, сабраць малых, – адзначае Аксана Кузьмянкова.

Пасля прагулкі дзяцей зноў чакаюць гігіенічныя працэдуры і падрыхтоўка да другога прыёму ежы. Спецыяльна для іх распрацаванае меню. Выхавацель заўсёды побач.
Пасля абеду – сон. Дзеці адпачываюць цягам двух гадзін. Затым яшчэ адзін прыём ежы – полудзень, зноў разнастайныя заняткі і вячэра.
– Працаваць з дзеткамі такога ўзросту нам вельмі падабаецца: новую інфармацыю, навыкі яны ўбіраюць, як губка. Праз гульні і забаўляльныя заняткі дзеці засвойваюць той адукацыйны ўзровень, які на гэты момант ім неабходны. Уважліва сочым і за тым, каб псіхалагічная атмасфера была спакойнай.

Развітацца са звыклым дамашнім укладам жыцця не так проста. Аднак з цягам часу дзеці прызвычайваюцца, і далей справа камфорту пераходзіць у рукі бацькоў: рэжым не заканчваецца за межамі садка.
– Дзеці прыходзяць з настроем, у нас добрая напаўняльнасць прадметна-развівальнага асяродку. Мне як педагогу важна знайсці падыход да кожнага дзіця, бо ўсе нараджаюцца со сваім характарам, – распавядае асноўны выхавацель групы Святлана Высоцкая.

Мамы спакойныя – дзеці пад крылом
Мілашка, Масік, Натуська, Васіліска… Так пяшчотна і цёпла гучаць гэтыя імёны з вуснаў педагагічнага калектыву дзіцячага садка № 112. Кожнага маленькага гадаванца тут добра ведаюць. Для педработнікаў гэта маленькія асобы, якіх паважаюць.
Пад такое крыло аддаваць самае дарагое нястрашна. А сакрэт душэўнасці просты: яе не купіш і не засвоіш ва ўніверсітэце – трэба проста любіць прафесію і, вядома, дзяцей. Намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці Людміла Барабанава адзначае:
– Усе нашы педагогі шчыра ўкладаюць душу ў сваю працу, шукаюць падыход да кожнага дзіцяці. За 12 год атрымалася стварыць прафесійны калектыў. Большасць выхавацеляў маюць першую і вышэйшую кваліфікацыйныя катэгорыі, ва ўсіх немалы досвед. Зараз у нашым садку 216 гадаванцаў, але дзетак ведаюць усе выхавацелі. І малышам знаходжанне ў калектыве толькі на карысць.
Алёна Кухарава, фота аўтара

Ірына Асмалоўская, начальнік упраўлення па адукацыі Магілёўскага гарвыканкама:
– На пачатку навучальнага года ў 28 установах адукацыі Магілёва функцыянавалі 28 груп ранняга развіцця ад аднаго да двух гадоў, якія наведвала 291 дзіця. За паўгода цікавасць да такога варыянту дашкольнага развіцця з боку бацькоў узрасла, і хаця колькасць груп засталася такой жа, колькасць дзяцей, якія іх наведваюць, павялічылася на трыццаць чалавек. Такія групы могуць быць сфарміраваныя па неабходнасці і запатрабаванасці законных прадстаўнікоў.

Последние новости

Общество

Вас выслушают — прямые телефонные линии 18 апреля

17 апреля 2026
Читать новость
Гороскоп

Гороскоп на 18 апреля для всех знаков зодиака

17 апреля 2026
Читать новость
Новости компаний

А1 отмечает 27 лет: обновленный магазин и суперскидки для клиентов

17 апреля 2026
Читать новость
Безопасность

Сжигание мусора при уборке на кладбищах запрещено!

17 апреля 2026
Читать новость
Общество

В Беларуси вводят запрет на вылов судака

17 апреля 2026
Читать новость
Образование

Живой и содержательный диалог

17 апреля 2026
Читать новость