Темы

Пабачыла свет кніга Алеся Казекі “Песня роднай зямлі”

Пабачыла свет кніга Алеся Казекі “Песня роднай зямлі”

Да 75-годдзя Вялікай Перамогі ў выдавецтве “Мастацкая літаратура” пабачыла свет кніга Алеся Казекі “Песня роднай зямлі”. У кнігу ўвайшла не толькі шматгранная лірыка (ад патрыятычнай да філасофскай), але і паэмы (такія, як “Марыйка”, “Медуніца”), і паэтычныя апавяданні.

Творы Алеся Казекі – гэта філасофскія разважанні аб сэнсе жыцця, адносінах паміж людзьмі, аб месцы чалавека ў светабудове. Вялікую ўвагу паэт у сваёй творчасці ўдзяляе родным мясцінам, адлюстраванню жыцця сучаснай вёскі, прыгажосці роднай прыроды.

Іншы раз бывае так, што вершы якогась “засвечанага” паэта годна ўспрымаюцца і ацэньвацца спецыялістамі-філолагамі, але не маюць прызнання ў асяродку шэраговых чытачоў. З творамі Алеся Казекі не так. Яны запатрабаваны якраз людзьмі, далёкімі ад тэарэтычных практыкаванняў. Магчыма, у многім з-за таго, што таленавіты аўтар – не гуманітарый паводле адукацыі, таму не карыстаецца прафесійнымі шаблонамі і штучнымі вобразамі. Затое ён мае арганічную прыродную здольнасць ствараць сапраўдную паэзію. А гэта чытач заўсёды адчувае і цэніць.

Што мяне асабіста прываблівае ў паэзіі Алеся Казекі?

Прызнаюся, зусім не часта даводзіцца слухаць вершы, у якіх гэтак пранізліва-чыста гучыць голас шчырага пачуцця любові да Радзімы. Голас лірыка, філосафа, воіна. Голас Грамадзяніна.

Чытаеш “Радоўку” і “Час сяўбы” і нібыта апынаешся ў блізкіх да болю мясцінах маленства – аж сэрца пачынае заміраць-прыпыняцца, так хочацца вярнуць невяртаемае.

Адкрываеш паэму “Шлях” – агортвае неспазнаная трывога. Відно, што існуючы стан рэчаў моцна хвалюе паэта і яго хваляванне міжволі перадаецца чытачу.

І зусім у іншай іпастасі паўстае аўтар у паэме “Марыйка”. Ён тут не апісальнік, не назіральнік, ён – непасрэдны ўдзельнік помнай жахлівай трагедыі. Душэўны боль, недаўменне, надзея – гэта толькі мізэрны пералік эмоцый, якія ахоплівалі мяне падчас прачытання твора.

Шматгранныя ў сваёй тэматыцы вершы, таленавітыя паэмы – патрэбная чытачам кніга.

Хай загучыць Песня.

Ігар Марзалюк, старшыня Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктар гістарычных навук, прафесар

Последние новости

Важные

В Могилеве открылось обновленное здание областной ГАИ

18 мая 2024
Читать новость
Культура

В Могилёве прошел конкурс «Мисс Департамента охраны – 2024»

18 мая 2024
Читать новость
Важные

На пересечении Пушкинского проспекта и улицы Островского построят подземный переход

17 мая 2024
Читать новость
Культура

Музей истории Могилева 18 мая присоединится к ежегодной международной акции «Ночь музеев»

17 мая 2024
Читать новость
Общество

Как будет ходить общественный транспорт на время ремонтных работ на пересечении ул. Островского и пр-т Пушкинский с 29 мая

17 мая 2024
Читать новость
Спорт

«Рыцари» в бронзовых доспехах

17 мая 2024
Читать новость
Важные

Лукашенко и Алиев ознакомились с белорусской и азербайджанской продукцией на выставке Caspian Agro в Баку

16 мая 2024
Читать новость
Между делом

Спрашивали – отвечаем!

16 мая 2024
Читать новость
Важные

В отношениях Беларуси и Азербайджана нет закрытых тем

16 мая 2024
Читать новость
Культура

Дуэт «Антикона» готов покорить Могилев

16 мая 2024
Читать новость

Рекомендуем

Общество

Как будет ходить общественный транспорт на время ремонтных работ на пересечении ул. Островского и пр-т Пушкинский с 29 мая

17 мая 2024
Стрелка вверх
Важные

Новое космическое «ТАЙНА ПЛАНЕТЫ ОБЕЗЬЯН»

15 мая 2024
Стрелка вверх
Важные

Время вернуться: творческая встреча состоялась в Могилеве

6 мая 2024
Стрелка вверх
Важные

Электрическая «Соломинка» в «Соломинке» жилой

16 мая 2024
Стрелка вверх
Официально

Новый облик уже получили улицы Первомайская и Пионерская, на очереди – улица Островского и проспект Пушкинский

16 мая 2024
Стрелка вверх
Культура

В Могилёве прошел конкурс «Мисс Департамента охраны – 2024»

18 мая 2024
Стрелка вверх
Важные

С огромной благодарностью в сердцах могилевчане встречают День Победы

9 мая 2024
Стрелка вверх
Важные

В Могилеве празднуют День Победы

9 мая 2024
Стрелка вверх