Темы

На кантроле прафсаюзаў — умовы працы

На кантроле прафсаюзаў — умовы працы

Галоўнае ў халоднае надвор’е — паклапаціцца аб кожным работніку
Студзень прынёс Магілёву гурбы снегу і траскучыя маразы. Камунальныя службы перайшлі на ўзмоцнены рэжым працы. Работнікі сферы ЖКГ, вадзіцелі аўтобусаў і тралейбусаў, будаўнікі, працаўнікі прадпрыемстваў працягваюць выконваць сваю справу, адаптуючыся пад асаблівыя зімовыя ўмовы. А за тым, як забяспечваецца выкананне нормаў і правілаў працы пры нізкіх тэмпературах, сочаць прафсаюзы.

У цэнтры ўвагі — людзі
Надвор’е працягвае выпрабоўваць беларусаў на трываласць. Здаецца, на некалькі дзён у краіну прыйшло пацяпленне — і вось ужо зноў у прагнозе на бягучы тыдзень паніжэнне тэмпературы да -25. Пры такім раскладзе дыскамфорт адчуваюць нават офісныя работнікі, што ж казаць пра тых, чыю працу нельга адкласці да вясны.
Штодзённа камфорт гараджан забяспечваюць камунальнікі — людзі, якія знаходзяцца на перадавой у барацьбе са снегам, галалёдам, ледзяшамі. Разам з тэхнічным інспектарам працы Магілёўскай абласной арганізацыі прафсаюза працаўнікоў жыллёва-камунальнай гаспадаркі Юліяй Дайнэка мы наведалі ўчасткі, дзе працуюць рабочыя па комплекснай уборцы і ўтрыманні домаўладанняў.

  • Пры такой тэмпературы, як зараз (а на тэрмометры -12), працадаўцы павінны прадугледжваць перапынкі працягласцю ад 10 хвілін, каб людзі мелі магчымасць сагрэцца, — кажа Юлія Дайнэка.
  • Але доўга знаходзіцца ў цяпле таксама нельга: цела разаграваецца, а вяртанне ў холад можа стаць стрэсам для арганізму. Для перапынкаў варта прадугледзець цёплае памяшканне і гарачую ежу, пітво, напрыклад, чай. Калі ж мароз не вельмі моцны, магчымасць адагрэцца павінна прадастаўляцца хаця б кожныя дзве гадзіны.
    Прафсаюзныя інспектары пільна сочаць за тым, каб права людзей на працу ў камфортных для здароўя ўмовах забяспечвалася належным чынам. Рэгулярна, у тым ліку і ў летні перыяд, яны праводзяць маніторынгі, гутараць з людзьмі, ладзяць інструктажы.
  • Правяраем наяўнасць спецыяльнага адзення і абутку, цёплых рукавіц, каб людзі адчувалі сябе камфортна і мелі магчымасць без перашкод выконваць свае працоўныя абавязкі. Высвятляем, ці прытрымліваюцца патрабаванняў арганізацыі. Рэгулярна, сумесна са старшынямі прафсаюзных камітэтаў прадпрыемстваў выходзім на месца. Разумеем, што ў кожнай прафесіі свая спецыфіка і, нягледзячы на няпростыя ўмовы надвор’я, людзі ўсё роўна павінны выканаць сваю працу. Таму прафсаюзны камітэт імкнецца падтрымаць працаўнікоў, якія забяспечваюць жыццядзейнасць нашага грамадства, — удакладняе прафсаюзны інспектар.
    У тым выпадку, калі цягам маніторынгу інспектары заўважаюць, што нормы ў канкрэтнай арганізацыі не выконваюцца, у іх кампетэнцыі выдаць рэкамендацыі на імя наймальніка з пералікам парушэнняў і магчымых шляхоў іх ліквідавання. Аднак, як заўважае Юлія Дайнэка, большасць працадаўцаў сумленна ставяцца да сваіх абавязкаў і з разуменнем падыходзяць да забеспячэння ўмоў працы работнікаў у халодны перыяд году. Таму сёлета прафсаюзнаму інспектару не давялося скарыстацца крайняй мерай.

    Надвор’е патрабуе канцэнтрацыі
    За размоваю неўпрыкмет трапляем у «Тульскі дворык», дзе сустракаемся з рабочымі па комплекснай уборцы і ўтрыманні домаўладанняў Сяргеем Камковым і Генадзем Дайнэка. Нашы суразмоўцы працуюць у ЖЭУ № 1 КУП ЖРЭУ Ленінскага раёну. Іх участкі размяшчаюцца ў цэнтры, і некалькі хвілін таму мужчыны вярнуліся з невялікага перапынку ў абсталяваным для гэтага кабінеце аховы працы ў будынку па вуліцы Карла Маркса.
  • Абстаноўка патрабуе. Разумеем, што трэба мабілізавацца, — дзеліцца думкамі Сяргей Жанавіч. — У гэтай сферы я працую чацвёрты год, на пенсіі хочацца камунікаваць з людзьмі, не замыкацца ў сваім свеце. Ды і карысць грамадству прыношу, гэта таксама грэе душу. З шасці раніцы я на працы, прачынаюся яшчэ раней. Калі Магілёў накрыла цыклонам, мы сканцэнтравалі свае намаганні, бо трэба было дапамагаць людзям: некаторыя праз снежныя насыпы не маглі раніцай выйсці з пад’ездаў.
    Заўважаем, што апрануты мужчына адпаведна надвор’ю: на руках цёплыя рукавіцы, спецадзенне таксама выглядае ўнушальна. І ўсё ж прафсаюзны інспектар цікавіцца, ці забяспечвае ЖЭУ сваіх работнікаў неабходным. І тут жа атрымлівае станоўчы адказ: скардзіцца, як заўважаюць мужчыны, не даводзіцца.
    Генадзь Дайнэка ачышчае вуліцы горада ад наступстваў капрызнага надвор’я ўжо восем год. Вопытны працаўнік заўважае: такія зімы за гэты час здараліся рэдка.
  • Усяго адзін такі год памятаю, каб столькі снегу намяло і маразы не адпускалі. У такіх умовах, канешне, працаваць складана. Заняткаў хапае, без справы не сядзім: чысцім снег, пасыпаем сцежкі. А ўвогуле да сваёй прафесіі прызвычаіўся: хтосьці ж павінен наводзіць парадак, каб горад быў чыстым, а людзям было прыемна знаходзіцца ў сваіх дварах, — падсумоўвае Генадзь Аляксандравіч.

    Саграваюць цеплынёй
    Прафесійныя саюзы не абмяжоўваюцца кантролем за выкананнем правілаў. Для таго каб падтрымаць людзей, якія працуюць у няпростых умовах марознай зімы, арганізавалі акцыю «Сагрэй цяплом». За кароткай назваю — рэальныя справы.
    Як адзначае старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў ЖКГ і сферы абслугоўвання Павел Жуйкоў, прапанаваны ў халодны дзень кубачак чаю не толькі сагравае ў прамым сэнсе, але і дорыць цеплыню душы.
  • Работнікі нашай галіны выконваюць свае працоўныя абавязкі пры любым надвор’і. Ва ўмовах нізкіх тэмператур асабліва актуальна падтрымаць іх не толькі словам, але і справай, бо здароўе ў тым ліку — гэта і аснова эфектыўнай працы.

    Якую падтрымку ад прафсаюзаў ўключае акцыя:
  • гарачы чай на месцы працы;
  • комплекснае харчаванне для вадзіцеляў спецтэхнікі і ўборшчыкаў тэрыторый;
  • дадатковыя цёплыя спецвопратка і абутак;
  • дапамога ў набыцці неабходнага інвентару;
  • заахвочванне працаўнікоў за добрасумленную працу.

    Акцыя шырока распаўсюдзілася ў арганізацыях і на прадпрыемствах Магілёва. У прафсаюзных пярвічках да яе падышлі асабліва душэўна. Напрыклад, старшыня пярвічнай арганізацыі КУП «ЖРЭУ Кастрычніцкага раёна г. Магілёва» Юлія Дубанос наведала аб’екты, на якіх шчыруюць працаўнікі прадпрыемства, і пачаставала людзей гарачымі піражкамі і чаем.
    Асабісты прыклад паказаў і старшыня пярвічнай арганізацыі Аўтобуснага парка № 1 Віктар Бараноўскі. Ён разам з камандай выехаў на гарадскія маршруты, каб падтрымаць вадзіцеляў і кандуктараў, якім даводзіцца забяспечваць камфортныя перасоўванні гараджан нават у няпростых умовах.

    На канцавых прыпынках, дзе ў супрацоўнікаў парка ёсць некалькі хвілін, каб адпачыць, прафсаюзны лідар частаваў калег цёплымі прысмакамі і выказваў словы ўдзячнасці і падтрымкі, галоўнымі з якіх стаў своеасаблівы дэвіз: «Наш прафсаюз — для вас, і мы заўсёды на вашым баку».
    Падрыхтавала Алёна Кухарава

У фокусе ўвагі прафсаюзаў узімку:
-цёплая экіпіроўка. Работнікі, што працуюць на адкрытым паветры, павінны быць забяспечаны якасным цёплым спецадзеннем і абуткам.
-цёплыя куткі. Абавязкова павінны быць абсталяваныя пакоі для адпачынку і прыёму гарачага харчавання.
-бяспечныя шляхі. Тэрыторыя, прыступкі, падыходы да тэрыторыі прадпрыемства павінны своечасова ачышчацца ад снегу і наледзі.
-дадатковыя перапынкі. Пры працы на холадзе па законе трэба забяспечваць спецыяльныя рэгламентаваныя перапынкі для абагравання.

Последние новости

Гороскоп

Твой гороскоп на 24 июля 2025

23 июля 2026
Читать новость
Важные

Лукашенко требует от руководства на местах обеспечить технологическую, а не палочную дисциплину

23 июля 2026
Читать новость
Общество

Филиал Транспортной инспекции по Могилевской области информирует

23 июля 2026
Читать новость
Важные

Лукашенко произвел кадровые назначения в КГБ и заявил об усилении роли Госсекретариата Совбеза

23 июля 2026
Читать новость
Важные

Лукашенко ставит задачу «выхватить» урожай, несмотря на специфическую погоду

23 июля 2026
Читать новость
Культура

Выставка «Амто (здравствуй), Корякия!» в Могилеве

22 июля 2026
Читать новость