Темы

Магілёў — лепшы горад Зямлі!

Магілёў — лепшы горад Зямлі!

Савет Міністраў зацвердзіў вынікі рэспубліканскага агляду санітарнага стану і добраўпарадкавання населеных пунктаў Беларусі за 2023 год. Магілёў прызнаны пераможцам у катэгорыі І — «Гарады абласнога падпарадкавання і сталіца».

Высокія паказчыкі — вынік зладжанай працы разнастайных арганізацый Магілёва, а таксама эфектыўнага ўзаемадзеяння кіраўніцтва горада і вобласці. Рэканструкцыя дарожных артэрый, грамадскіх зон і дваровых тэрыторый — невялікая частка таго, што робіць Магілёў самым добраўпарадкаваным горадам краіны.

Першы намеснік старшыні гарадскога выканаўчага камітэта Ігар Бушлякоў адзначае: пачэснае званне самага добраўпарадкаванага горада Беларусі, якім можа ганарыцца кожны жыхар Магілёва, — вынік штодзённай стваральнай працы.

— Гэта сур’ёзная перамога. За ёй — праца вялікай каманды, усіх служб і арганізацый, якія па крупінцы сваімі рукамі стваралі гэтую перамогу. Хочацца адзначыць, што такі высокі вынік стаў магчымым дзякуючы падтрымцы ўсіх ідэй і пачынанняў гарадскога выканаўчага камітэта з боку кіраўніцтва вобласці, губернатара.

Пра чысціню і прыгажосць нашага горада ведае кожны магіляўчанін. Аднак знешняя прывабнасць — толькі вяршыня вялікага айсберга штодзённай стваральнай працы. Для таго каб атрымаць перамогу, Магілёў павінен быў адпавядаць самым высокім патрабаванням.

— Ацэнка горада праводзілася па розных крытэрыях вялікай колькасцю міністэрстваў і ведамстваў, — удакладняе Ігар Бушлякоў. — Міністэрства ўнутраных спраў ацэньвала працягласць дарог з удасканаленым пакрыццём, забяспечанасць веламаршрутамі. Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва — архітэктурную выразнасць горада. Міністэрства прыродных рэсурсаў разглядала працэнтны паказчык плошчы азелянення ад агульнай плошчы горада. І гэта толькі асобныя пазіцыі з шырокага пераліку, па якім ацэньвалася функцыянаванне і развіццё гарадоў. Мы надзвычай адказна і карпатліва падыходзілі да кожнага крытэрыю. А аналізавала ўсе паказчыкі, падлічвала балы і вызначала пераможцу Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі.

Сярод кірункаў, на якія звярталі ўвагу спецыялісты, у тым ліку наяўнасць парковачных месцаў у шматпавярховай жылой забудове і аб’ёмы збору другаснай сыравіны.

Адзначылі і тое, як расцвітае яркімі краскамі горад на Дняпры. Толькі сёлета вуліцы горада ўпрыгожвае 1 мільён 350 тысяч кветак. А ў азеляненні да летняга сезону выкарыстоўваецца больш за 40 найменняў дэкаратыўных раслін.

За першае месца ў намінацыі «Гарады абласнога падпарадкавання і сталіца» вызначаны прызавы фонд у памеры 8000 базавых велічынь, што сёння складае 320 тысяч беларускіх рублёў. Сродкі плануецца накіраваць на паляпшэнне матэрыяльна-тэхнічнай базы камунальных служб горада, а таксама на фінансавае заахвочванне супрацоўнікаў, якія найбольш вылучыліся ў добраўпарадкаванні Магілёва.

Высокае прызнанне, несумненна, з’яўляецца нагодай для гонару. Але гэтая перамога накладвае і вялікую адказнасць. Мы разумеем, што трэба, не збаўляючы тэмпу, далей развівацца і ствараць утульнасць, прыгажосць і камфорт у нашым горадзе, рабіць Магілёў яшчэ больш прывабным для яго жыхароў і гасцей горада.

Алёна Кухарава

Последние новости

Официально

Формула спокойствия города

1 августа 2025
Читать новость
Гороскоп

Гороскоп на 2 августа для всех знаков зодиака

1 августа 2025
Читать новость
Общество

Прокуратура: За продажу реквизитов банковских карточек можно получить реальный срок  

1 августа 2025
Читать новость
Общество

Зарядка в сети «Маланка» станет дороже

1 августа 2025
Читать новость
Общество

Девятнадцать лет на двоих – друзья-иностранцы осуждены в Могилеве за закладки

1 августа 2025
Читать новость
Общество

Ирина Петрусевич провела личный прием граждан

1 августа 2025
Читать новость