Темы

Гастролі Палескага драматычнага тэатра 1 снежня ў Магілёве

Гастролі Палескага драматычнага тэатра 1 снежня ў Магілёве

«ПАН ТВАРДОУ́СКІ» — містычная легенда ў двух дзеях. У спектаклі шчыльна перапляліся паміж сабой дзве містычныя гісторыі: гісторыя знакамітага героя фальклору, мага і чарадзея пана Твардоўскага, і легенда пра Чорную Панну — дух Барбары Радзівіл.

Пан Твардоўскі ў свой час заключыў здзелку з д’яблам, аддаўшы яму сваю душу ў абмен на таямнічыя веды і магічную сілу. Барбару Радзівіл моцна пакахаў і зрабіў сваёй жонкай, насуперак усім ворагам, кароль Рэчы Паспалітай Жыгімонт Аўгуст.

Падчас тэатральнай дзеі глядач даведаецца, ці ўдасца пану Твардоўскаму падмануць самога д’ябла і не страціць уласную душу, захаваўшы пры гэтым атрыманы дар, а таксама дазнаецца, што адбылося пасля таго, як пахавалі прыгажуню Барбару…

Пачатак спектакля 1 снежня ў 18.30. Квіткі можна набыць у касе тэатра.

Последние новости

Лучшее - наше!

«Хлеб всему голова, а имя ему — «Домочай»!

12 ноября 2026
Читать новость
Градостроители

Когда завершится благоустройство территории возле проезжей части на улице Якубовского?

12 ноября 2026
Читать новость
Гороскоп

Твой гороскоп на 13 ноября 2026

12 ноября 2026
Читать новость
Безопасность

Дороги под контролем ГАИ

12 ноября 2026
Читать новость
Общество

Промежуточные итоги развития Могилевской области

12 ноября 2026
Читать новость
Общество

Самое важное — рост благосостояния населения

12 ноября 2026
Читать новость