Темы

Георгій Маліноўскі: кадрамі павінны займацца спеціялісты

Георгій Маліноўскі: кадрамі павінны займацца спеціялісты
Георгій Маліноўскі, дырэктар Магілёўскага дзяржаўнага прафесійнага агралесатэхнічнага каледжа імя К. П. Арлоўскага:
— Мяне хвалюе пытанне падрыхтоўкі кадраў: сёння рабочыя кадры і кадры на ўзроўні сярэдняй спецыяльнай адукацыі — найважнейшыя ў эканоміцы. І ўстановы накшталт нашай рыхтуюць такіх спецыялістаў. У Савецкім Саюзе сістэма прафтэхадукацыі існавала асобна, яна прагназавала, разглядала падрыхтоўку кадраў на шмат гадоў наперад, займалася ўмацаваннем матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстаноў і цесна ўзаемадзейнічала з эканомікай. Цяпер такога няма. Але рана ці позна абавязкова вернемся да таго, як было раней. Бо без гэтага няма парадку. У асобных заходніх краінах розныя ведамствы і міністэрствы паспяхова займаюцца падрыхтоўкай кадраў для сябе. У іх ёсць свае адукацыйныя цэнтры, фінансаванне. На іх ляжыць адказнасць за якасць адукацыі і працаўладкаванне. Калі ўсё гэта гарманічна ўзаемазвязана, тады і вынік цудоўны. Без гэтага — праблемы. Вось невялікі прыклад. У краіне ёсць аўтаматызаваная сістэма падрыхтоўкі кадраў. Сельскагаспадарчыя прадпрыемствы павінны ўносіць туды свае заяўкі, а мы, адпаведна, заключаць з імі дагаворы. Але ў гэтай сістэме выстаўляюцца не ўсе прадпрыемствы. У адных праблемы з выхадам у гэтую аўтаматызаваную сістэму, у другіх інтэрнэту няма. А з нас патрабуюць, каб быў выразны баланс паміж тым, што выстаўлена ў гэтай сетцы, і дагаворамі. Мы павінны займацца якасцю будучых кадраў і выхаваннем, а на самай справе выконваем яшчэ шмат іншых абавязкаў, што адбіваецца на выніках. Мы шмат намаганняў прыкладаем да пошукаў мэтавікоў, як толькі пачынаецца новы навучальны год, працуем у гэтым кірунку. І ў нас, у адрозненне ад іншых, заўсёды на 20 жніўня план камплектавання ўжо закрыты. Пастаянна заклікаем моладзь ісці да нас, расказваем пра сябе. Гэта трэба рабіць, але не ў той вялікай ступені, у якой мы вымушаны гэтым займацца. Як і працаўладкаваннем. Мы пачынаем пра гэта клапаціцца, калі малады чалавек яшчэ на першым курсе. Трэба ж знайсці яму цікавую работу. Сёння існуе вялікі дысбаланс паміж тым, што павінна быць для маладых спецыялістаў, і тым, што ёсць. Не заўсёды ім аказваецца матэрыяльная і сацыяльная падтрымка, таму юнакі і дзяўчаты не спяшаюцца затрымлівацца на сваім рабочым месцы.

У краіне абавязкова павінен з’явіцца цэнтр, які будзе спецыялізавацца на прафтэхадукацыі, а ў абласцях — упраўленні па прафесійнай падрыхтоўцы кадраў. І там павінны працаваць спецыялісты з адпаведнай адукацыяй. Тады і куратарства будзе рацыянальнае. Наладзіцца прагназаванне падрыхтоўкі кадраў праз адпаведныя галіны эканомікі на шмат гадоў наперад. І матэрыяльна-тэхнічная база стане больш магутная і сучасная. Я не кансерватар, але лепш за тую сістэму падрыхтоўкі кадраў, што была ў Савецкім Саюзе, не прыдумаеш. Не трэба павялічваць колькасць чыноўнікаў, неабходна правільна арганізаваць працэс.

«Звязда». Нэлі ЗІГУЛЯ

Последние новости

Гороскоп

Гороскоп на 20 мая для всех знаков зодиака

19 мая 2025
Читать новость
Безопасность

Мошенническая схема в сфере добровольного страхования раскрыта

19 мая 2025
Читать новость
Общество

Прямая телефонная линия по вопросам предпринимательской деятельности

19 мая 2025
Читать новость
Образование

Учащиеся могилевского класса правовой направленности «Юный прокурор» побывали на экскурсии в прокуратуре

19 мая 2025
Читать новость
Безопасность

Слово специалистам. Отвечает участковый инспектор

19 мая 2025
Читать новость
Культура

Концерт органной музыки пройдет в Могилеве 25 мая

19 мая 2025
Читать новость