V гарадскі конкурс «Магiлёўскiя зорачкі» прайшоў у Магiлёве

На базе дзяржаўнай установы дадатковай адукацыі «Цэнтр творчасці «Эверэст» г. Магілёва» дастанцыйна прайшоў V гарадскі конкурс дзіцячай і юнацкай творчасці «Магiлёўскiя зорачкi».  Арганізатарамi якога выступiлi: упраўленне па адукацыі Магілёўскага гарвыканкама, Дзяржаўная ўстанова па навукова-метадычным забеспячэнні ўстаноў адукацыі горада Магілёва, дзяржаўная ўстанова дадатковай адукацыі “Цэнтр творчасці “Эверэст” г. Магілёва”.

У конкурсе прынялi ўдзел больш за 200 навучэнцаў ва ўзросце ад 6 да 18 гадоў уключна з устаноў агульнай сярэдняй і дадатковай адукацыі горада Магілёва якiя прадэманстравалі сваё майстэрства у трох намінацыях: вакальны жанр, мастацкае слова, «Мы памяць захаваем назаўжды…».

Па вынiках конкуса гран-пры атрымалi: Борахаў Ілля, навучэнец дзяржаўнай ўстановы адукацыі “Сярэдняя школа № 19 г. Магiлёва” i ансамбль вакальна-харавой студыi “Сузор’е” дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 41 г. Магілёва”. Віншуем пераможцаў і ўдзельнікаў конкурсу i жадаем, каб на шляху да поспеху вам заўсёды свяціла шчаслівая зорка!

Вiнаградаў Павел Раманавіч, загадчык аддзялення дадатковай адукацыі дзяржаўнай установы дадатковай адукацыі «Цэнтр творчасці «Эверэст» г. Магілёва»

ОСТАВЬТЕ КОММЕНТАРИЙ

Please enter your comment!
Please enter your name here

Belarusian BE English EN Russian RU