Тралейбус надзеi, дабрынi i мiласэрнасцi

Кандуктарка-кантралёр з Магілёва Вольга Міхайлаўна Мікалуцкая стала зоркай сацыяльных сетак, бо размаўляе з пасажырамі па-беларуску
«Вялікі дзякуй, што без рэшты, праходзьце, калі ласка!», «Вось вам шчаслiвы квіток i рэшта — прыгожы пятачок з нулём!» — чуецца штодзень у тралейбусе № 4.

Настаўніца беларускай мовы пераўтварыла звычайны тралейбус у вялікі школьны клас і размаўляе з пасажырамі на беларускай мове. Сярод пасажыраў часам узнікаюць спрэчкі, а ці патрэбна ім паслуга па-беларуску. Большасць пасажыраў падтрымліваюць кандуктарку і толькі ў трох-чатырох выпадках людзі кідаюць услед «Навошта ўсё гэта?!» У гэтым выпадку Вольга адказвае стандартна: «Я знаходжуся ў сябе дома і размаўляю на адной з дзвюх дзяржаўных моў».

На добразычлівую кандуктарку асабліва пазітыўна рэагуюць дзеці. На развітанне яны машуць жанчыне рукой і крычаць: «Да пабачэння!» Вольга тады ўся свеціцца ўсмешкай і адказвае: «Да пабачэння, сонейка!» І так кожны дзень. Кандуктарцы і пасажырам гэта прыносіць задавальненне, тралейбуснаму парку — добрую рэкламу, а грамадству — цудоўны прыклад памяркоўнага вяртання павагі да роднай мовы.

Сацыяльныя сеткі ўзрушаны паводзінамі кандуктара і павагай Вольгі Міхайлаўны да пасажыраў.

Риша Суглобова. Меня этот кондуктор поразила. Со всеми, кто входит в троллейбус, она громко здоровается, желает хорошего пути и общается с пассажирами по-белорусски! Было очень приятно ехать в этом троллейбусе. Когда при выходе тебе желают хорошего дня, и настроение поднимается. И ведь улыбались в той поездке все пассажиры.

Владислав Могилёвский. Не ўпершыню бачу яе ў тралейбусе. Дзякуй тым людзям, якія ведаюць беларускую мову і не саромеюцца яе.

Светлана Макаревич. Тоже повезло ехать с ней. В какой-то момент поймала себя на том, что еду и улыбаюсь!

Максим Морозов. Вежливая женщина. Мало очень таких людей!

Максим Богомазов. Ну есть хоть один пост добра в Могилеве!

Аленка Кожемякина. Главное, чтобы мы все были вежливыми.

Вадим Игнатович. Побольше бы еще адекватных пассажиров!

Татьяна Калашникова. Но как можно все успеть — деньги взять, сдачу дать, билет дать, смотреть, кто заходит, и еще за порядком следить! А улыбаться мы должны сами.

Андрей Меломан. А слабо съездить в троллейбусный парк попросить книгу жалоб и предложений и написать женщине благодарность?! На запись организация будет обязана отреагировать премией работнику. Сам так делал, это работает.

Nikita Konoplyov. Прекрасная женщина, с ней очень приятно ехать в троллейбусе, она общается абсолютно со всеми, это очень здорово!

Юлия Савонькина. Мы — беларусы i павiнны ведаць сваю мову.

Аня Иванова. Поднимает настроение, хочется улыбаться ей искренне в ответ, также ей пожелать хорошего рабочего дня! Спасибо Вам за приятную поездку!

Татьяна Долина. В автобусном тоже такая женщина есть, которая доброго утра желает, особенно приятно в 6 утра, а еще там же есть веселый дяденька, который песни поет, развлекает… Не знаю, правда ли это, но рассказывал, что в Бразилию даже на карнавалы ездил.

Наталья Фантова. Была в Могилеве проездом. Посчастливилось проехать в этом троллейбусе. Надолго запомнила. Она еще с такой четкой дикцией, как будто актриса.

Максим Биндалов. Интересно, сколько людей из комментаторов сказали ей «спасибо»?

Оксана Андрейченко. Передачу про нее по телевизору показывали.

Demjan Lys. Голас прыгожы і сама прыемная. Дзякуй за любоў да Радзімы!

Макс Куршов. Вялікі Дзякуй Вам, Спадарыня! Лепшае складаецца з маленькага.

Раиса Питаленко. Вельмі дзіўна, што размаўляць па-беларуску ў нас лічыцца дзіўным.

Сергей Николаев. Такія людзі варты павагі.

Ирина. Хоць мову продкаў пачуеш у транспарце… Яшчэ б у правінцыі так было, так было б добра…

Belarusian world. Вось бы яшчэ ў Беларусі з’явіліся беларускамоўны чыноўнік, лекар, банкір, падаткавік, прадавачка на касе ў гастраноме і г. д.

Onkal Ben. Вельмі прыемна бачыць беларускамоўнага кандуктара ў родным горадзе.

Макс Кураков. Цудоўная Вольга! Хвала Вам i пашана! Адраджайся, Беларусь! Без роднай мовы няма роднай краiны!

Валентин Лущик. Малайчына! Я б таксама размаўляў бы з ёй па-беларуску.

General Kranz. У нас на чыгунцы таксама ёсць цудоўная рэвізорка, якая размаўляе па-беларуску.

Вадим Мурашкевич. Говорил, говорю и буду говорить на русском языке. И от этого меньше любить свою Беларусь не стану!

Евгения Иванова. Коллега моя — хорошая женщина, добрая, разговорчивая. Да у нас половина кондукторов хорошие, которые и улыбаются, и здороваются, но если бы нам побольше адекватных пассажиров, вообще бы здорово было.

ОСТАВЬТЕ КОММЕНТАРИЙ

Please enter your comment!
Please enter your name here

Belarusian BE English EN Russian RU