«СуперСтар» па-Магілёўску. Фінал!

«СуперСтар» па-Магілёўску. Фінал!

Мэта рэспубліканскай акцыі «Зклопатам аб бяспецы малой Радзімы», якая праводзіцца сёлета ўпершыню, навучыць пажылых людзей правілам бяспекі, звярнуць іх увагу на неабходнасць быць больш уважлівымі да ўмоў пражывання.

Магілёўскім пенсіянерам пашанцавала як нікому. Бо прайшоўшы складаныя спартыўныя конкурсы раённых фестываляў «СуперСтар», пяць найлепшых каманд, выйшлі ў фінал, які прайшоў 2 ліпеня ў Цэнтры бяспекі жыццядзейнасці. Спецыфіка Цэнтра дазволіла замацаваць веды ў галіне бяспекі жыццядзейнасці падчас інтэлектуальнага турніру. Прадстаўнікі «залатога ўзросту», нягледзячы на гады, акунуліся ў свет камп’ютэрнага інтэлекту: адказвалі на пытанні на планшэтах, выяўлялі парушэнні ў інтэрактыўнай кватэры, таксама, інтэрактыўна, тушылі электрапрыборы. Завяршаліся конкурсы праходжаннем задымленага лабірынта.

І хоць па выніках конкурсаў вызначаны лепшыя з лепшых, але прайграўшых на фестывалі няма!

Акрамя прызоў, кубкаў і падарункаў ад МНС, БДПТ, прадпрыемства «Кінавідэапракат», а таксама ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароны ўсе фіналісты фестывалю атрымалі яркія эмоцыі, а самае галоўнае – карысныя веды.

Могилевский городской отдел по ЧС

ОСТАВЬТЕ КОММЕНТАРИЙ

Please enter your comment!
Please enter your name here

Belarusian BE English EN Russian RU