Автору музыки гимна Могилева Николаю Яцкову — 60 лет

22 мая в светлый праздник — День Николая Чудотворца, у Николая Яцкова – поэта и композитора, автора музыки «Гимна Могилева», руководителя областной организации Союза белорусских писателей, директора Брилевского сельского Дома культуры — солидный и знаковый юбилей – 60-летие со дня рождения.

В активе композитора более 900 песен, несколько поэтических и песенных сборников, компакт–дисков. Песни Яцкова вошли в репертуар Надежды Микулич, Николая Скорикова, Владимира Ухтинского, ансамбля «Любо –дорого», их поют артисты Государственного оркестра эстрадной и симфонической музыки под руководством Михаила Финберга…

За долгую и интересную творческую жизнь Николай Адамович встречался и дружил с Иваном Шамякиным, Сергеем Законниковым, Геннадием Буравкиным, Рыгорам Барадулиным, Николаем Шабовичем, Алесем Письменковым, Нилом Гилевичем, Леонидом Дранько – Майсюком, создателем «Песняров» Владимиром Мулявиным, композитором Игорем Лученком…

Уважаемый Адам НиколаевичПрими, дорогой дружище, поздравления с юбилеем! Сколько вы тебе не было лет – это самый подходящий возраст, чтобы творить, мечтать и радоваться жизни! Многие лета!

Алесь Казека, старшыня Магiлёўскага аддзялення Cаюза пiсьменнiкаў Беларусi:

— Ёсць людзі, жыццё якіх неразрыўна звязана з роднай зямлёй. Менавіта да гэтай кагорты адносіцца мой даўні сябра і паплечнік Мікола Яцкоў. Так, гэты сціплы і непатрабавальны да даброт жыцця чалавек усё жыццё нясе сваім аднавяскоўцам культуру, прапагандуе сапраўдныя духоўныя каштоўнасці, сваім штодзённым жыццём і справамі вучыць любові да Радзімы. Ды ці толькі аднавяскоўцам. Мікола — фігура вядомая сярод літаратараў Беларусі. Ён не толькі піша добрыя вершы, але і стварае цудоўныя песні. Колькі год таму давялося мне незнарок пачуць размову двух даволі вядомых беларускіх паэтаў. Адзін з іх трохі выхваляўся, што, маўляў, і піша нядрэнна, і чытаюць яго, і водгукі крытыкаў неблагія. На што другі яму і кажа: «Гэта ўсё добра. А скажы-ка, братка, ці пісаў на твае вершы песні Мікола Яцкоў?». «Ды не, — кажа, — не пісаў.» «Ну, тады ты яшчэ не саспеў як паэт. І няма чаго фанабэрыцца».
І сапраўды, Мікола настолькі тонка адчувае мелодыку вершаў, што ў створаных ім песнях музыка і словы гучаць ва ўнісон адно аднаму, узмацняючы і паглыбляючы ўспрыманне. Таму і спяваюць яго песні не толькі на роднай Магілёўшчыне, але і далёка за яе межамі. Сам жа кампазітар Мікола Яцкоў на пытанне аб тым, як ён піша музыку, сціпла адказвае: «Я не пішу музыку. У кожным сапраўдным вершы існуе мелодыя, якая туды падсвядома закладзена аўтарам. Я толькі «выцягваю» гэтую мелодыю і запісваю на нотным стане».
Шчыра кажучы, чалавека з такім глыбокім адчуваннем прыгажосці і мелодыкі беларускага слова, як у Міколы, я не сустракаў раней. Сярод разнастайных тэматычных накірункаў яго таленавітай паэзіі ёсць не толькі «сур’ёзныя» вершы, якія адлюстроўваюць асноўныя выявы жыцця, але і гумар. Я вельмі часта і з задавальненнем цытую сябрам яго дакладныя і тонкія пародыі на вершы беларускіх (і не толькі) паэтаў.
Вельмі ўдзячны Мікалаю Адамавічу за нашае сяброўства, за тыя часы, калі мы ночы напралёт, не адчуваючы часу, маглі размаўляць пра паэзію, спрачацца і раіцца, за тое, што ён шчыра дзеліцца з намі каштоўнасцямі глыбокай крыніцы сваёй творчай душы.
Жадаю табе, Мікола, доўгіх гадоў актыўнага творчага жыцця і простага чалавечага шчасця.

Яраслаў Клiмуць, кандыдат філалагічных навук, пісьменнік, літаратурны крытык:

— У кожнага свае шляхі-дарогі, няйначай пазначаныя лёсам. У Яцкова яны выразна акрэсленыя з абсягамі культуры, яго паэзія цесна звязана з музыкай, паколькі гэтыя дзве з’явы сталі асновай яго прафесіі. Працуючы на ніве культуры, ён на грамадскіх асновах з’яўляецца сакратаром Магілёўскага абласнога аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў.
Ён выдаў кнігі паэзіі «Кракаўскія сшыткі», «Хрышчацік», «Кола года», шэраг зборнікаў песень на вершы беларускіх паэтаў.
Вершам Яцкова характэрна празрыстасць адлюстравання, класічнасць формы і лапідарнасць зместу, адсутнасць шматслоўя, творы часам могуць успрымацца як афарыстычныя выслоўі («О, як цяжка сэрца ўціснуць у гэты свет, у гэту існасць»).
Паэт нястомна шукае ісціну жыцця, адкрывае для сябе і чытачоў шмат непаўторнага, у адзінкавым бачыць шматзначнае, у прыватным — агульнае: «Складаецца з адвечнага мазаіка жыцця: маўклівыя паплечнікі, святочная куцця, чаканне закаханасці, кахання нечаканасці, мелодыі абранасці і — голас небыцця».
Выступае ён і ў жанры гумару, у пародыях на вершы беларускіх паэтаў акцэнтуецца ўвага на недакладнасцях ужывання слова, зацемненасці сэнсу, псеўдаглыбіннасць і іншыя паэтычныя недагляды. Ён аўтар іскрыста-гумарыстычных вершаваных апавяданняў пра жыццё творчых асобаў, пра розныя грамадскія падзеі сучаснасці.

Александр Шлеенков, автор гимна о Могилеве:

— Почти 25 лет назад в моей квартире раздался телефонный звонок. Звонивший назвал себя и сказал: «Я на ваше стихотворение, напечатанное в «Веснiку Магiлёва» летом 1994 г., написал песню…». Так я познакомился с Николаем Адамовичем Яцковым. Мы тогда не могли и предполагать, что на основе этой нашей первой песни — «Песнi аб Магiлёве», Могилевский городской Совет депутатов в 2006 г. утвердит Гимн Могилева.
Николай Адамович прекрасный, светлый человек, пишет не только музыку, но и отличные стихи. С первой встречи он поразил меня глубокими знаниями духовной культуры белорусского народа и неиссякаемым оптимизмом. В последующем это первоначальное впечатление только усиливалось. Позже Николай Адамович на мои стихотворения написал еще несколько песен, одна из которых — «З нараджэннем, Магілёў!» в 2017 г. стала победителем городского творческого конкурса на лучшую песню о Могилеве, посвященного его 750-летию.
С юбилеем Вас, дорогой Николай Адамович! Желаю Вам крепкого здоровья, новых творческих успехов и верю, что лучшие Ваши песни и стихотворения еще впереди!

Василий НОВИЧОНОК

ОСТАВЬТЕ КОММЕНТАРИЙ

Please enter your comment!
Please enter your name here

Belarusian BE English EN Russian RU