Темы

Беларуская дыктоўка: зрабі да роднай мовы крок

Беларуская дыктоўка: зрабі да роднай мовы крок

У свеце шмат цудоўных моў. І кожная з іх вабіць нас сваёй непаўторнасцю і прыгажосцю. Але ў кожнага чалавека ёсць адна родная мова – тая, на якой з ім размаўляла маці…

У гэтым годзе свята роднай мовы ў Магілёве склалася цікавым і шматвектарным. У прыватнасці, да салодкай імпрэзы ў цэнтры горада і традыцыйнай дыктоўкі ў Палацы вобласці дадаліся дыктоўка ў бібліятэцы Карла Маркса і ў Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя Аркадзя Куляшова.

Праблема выбару зазвычай вырашаецца цяжка. Няпроста было і мне. Але, крыху павагаўшыся, крочыла ў альма-матэр. Па-першае, як кажуць, дома і сцены дапамагаюць. А, па-другое, дзе яшчэ так добра можна адчуць сабе вучням ці студэнтам, як не ў сур’ёзнай установе вышэйшай адукацыі?

У чытальнай зале ўніверсітэцкай бібліятэкі быў сапраўдны аншлаг. На мерапрыемства, ініцыяванае ўніверсітэтам, Магілёўскім аддзяленнем Саюза пісьменнікаў Беларусі і Магілёўскім аддзяленнем Беларускага Саюзу журналістаў, адгукнуліся студэнты, выкладчыкі, супрацоўнікі ўстановы, прадстаўнікі рэктарата, журналісты… Свабоднае месца трэба было яшчэ пашукаць.

Сказаць, што хвалявалася, – не сказаць нічога. Нягледзячы на тое, што ведала – з бізуном побач ніхто стаяць не будзе і вынік дыктоўкі будзе вядомы толькі самому ўдзельніку, лёгкае трымценне пераадолець было цяжка. Як перад выхадам на сцэну ці ў чаканні спрынтэрскага старту.

Урэшце Беларуская дыктоўка 2020 «Зрабі да роднай мовы крок!» пачалася. Добра пастаўленым голасам вядучая інфармацыйных праграм радыё «Магілёў», дарэчы, былая студэнтка вуза, Марына Касьянава пачала няспешна даносіць да прысутных урывак з аўтабіяграфіі знакаміцейшага класіка беларускай літаратуры Уладзіміра Караткевіча, з дня нараджэння якога сёлета спаўняецца 90 год. «Хто забыў сваіх продкаў – сябе губляе. Хто забыў сваю мову – усё згубіў», – сказаў некалі майстар слова, і аспрэчваць гэта цяжка.

Слова за словам, коска за коскай, сказ за сказам… І вось ужо не застаецца ніякага хвалявання. А толькі жаданне добра справіцца з заданнем ды асалода ад магчымасці спрычыніцца да сакавітай і яскравай мовы Караткевіча.

Імкліва праляцеў час дыктоўкі, і вось мы ўжо суадносім свае вынікі з арыгіналам. І адчуваем задавальненне ад добра зробленай работы.

І ад чарговай спробы самаідэнтыфікацыі. Як слушна заўважыў мой сусед па «парце», кіраўнік аддзела аператыўнай паліграфіі Аляксандр Роскач: «Каб ведаць, адкуль мы, і хто мы такія. І каб колькасць нас не змяншалася».

Алег Дз’ячэнка, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу рэспублікі Беларусь, прарэктар па вучэбнай працы:

– Першы раз прымаю ўдзел у беларускай дыктоўцы. Вельмі спадабалася! У будучым планую ўдзельнічаць ва ўсіх мерапрыемствах, што будуць папулярызаваць родную мову сярод насельніцтва і сярод калег.

Святлана Шутава, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь:

– Ад дыктоўкі атрымала задавальненне! Заўсёды хацела прыняць удзел у такім мерапрыемстве, але не атрымлівалася. У гэтым годзе якраз усё супала: і час працы ў акрузе, і дыктоўка. Таму вырашыла, што гэта – лёс. Больш таго, я прымала ўдзел і ў Літаратурным марафоне. Вельмі рада, што праводзяцца такія мерапрыемствы. Прыемна, што да роднай мовы праяўляюць цікавасць не толькі нашы студэнты, але і замежныя.

Марына Касьянава, вядучая інфармацыйных праграм радыё «Магілёў»:

– Я хвалявалася. Мне пашанцавала прыняць удзел у гэтым значным, адметным мерапрыемстве і прачытаць цудоўны ўрывак з тэксту знакамітага беларускага класіка. Міжнародны дзень роднай мовы – вельмі важны дзень, і зразумела, што трэба вучыцца размаўляць па-беларуску. Можа, камусьці будзе складана, але ж калі кожны дзень хоць крышачку пачытаць нешта, нават таго ж Караткевіча, ужо будзе вынік. А беларуская мова – адна з мілагучнейшых моў у свеце!

Віталь Еўмянькоў, дацэнт, кандыдат філалагічных навук:

– Такая дыктоўка праходзіць у нашым універсітэце ўпершыню. І гэта добра, што зроблены такі значны крок, бо Магілёў – пераважна рускамоўны горад. Беларуская мова – гэта падмурак нашай духоўнай культуры, нашай дзяржаўнасці, Вялікая кітайская сцяна нашай незалежнасці. І чым часцей яна будзе ўжывацца, тым больш трывалымі і моцнымі мы будзем!

Аляксандра ПРОНЬКІНА
Фота Ольга Емельянова 

Последние новости

Важные

Парадным маршем перед Героями

7 мая 2024
Читать новость
Важные

Лукашенко 8-9 мая совершит рабочий визит в Российскую Федерацию

7 мая 2024
Читать новость
Важные

Кунцевич: для белорусов память о Великой Победе – неотъемлемая часть исторического кода

6 мая 2024
Читать новость
Важные

Время вернуться: творческая встреча состоялась в Могилеве

6 мая 2024
Читать новость
Образование

Могилевский БГУТ на условиях целевой подготовки планирует зачислить почти сто человек

6 мая 2024
Читать новость
Официально

МВД о пасхальных православных мероприятиях: правопорядок обеспечен

6 мая 2024
Читать новость
Молодежь

Республиканский конкурс студенческих семей стартует в Могилеве 16 мая

6 мая 2024
Читать новость
Между делом

Бесплатные консультации малообеспеченных проведут 8 мая адвокаты Беларуси

6 мая 2024
Читать новость
Официально

«Прямую телефонную линию» с населением Могилева провел Анатолий Якубенко

4 мая 2024
Читать новость
Спорт

Формат проведения ЧБ по футболу среди команд второй лиги сезона 2024 года обсудят на заседании исполкома АБФФ 6 мая

4 мая 2024
Читать новость

Рекомендуем

Новости компаний

В Праздник труда в Могилеве обновили городскую Доску почета

1 мая 2024
Стрелка вверх
Важные

Велопробег «Могилев – мой ВелоГород» собрал около 10 тысяч участников!

27 апреля 2024
Стрелка вверх
Важные

В Могилеве названы лауреаты городской премии “Достижение”

1 мая 2024
Стрелка вверх
Важные

Доска почёта Могилевской области пополнилась новыми предприятиями

1 мая 2024
Стрелка вверх
Общество

Движение транспорта временно перекроют по проспекту Мира в Могилеве 27 апреля

24 апреля 2024
Стрелка вверх
Молодежь

Городской слет юных спасателей-пожарных собрал активных школьников в областном кадетском училище

25 апреля 2024
Стрелка вверх
Важные

Программа мероприятий, посвященных Дню Победы

2 мая 2024
Стрелка вверх
Общество

Повод снова сказать «спасибо»

25 апреля 2024
Стрелка вверх