Магiлёўскiя зорачкi

З 19 па 28 красавіка з мэтай стварэння ўмоў для рэалізацыі творчага патэнцыялу навучэнцаў, папулярызацыі творчасці беларускіх аўтараў і выканаўцаў Цэнтр творчасці «Эверэст» пры падтрымцы ўпраўлення па адукацыі Магілёўскага гарвыканкама праводзіць VI адкрыты конкурс дзіцячай і юнацкай творчасці «Магiлёўскiя зорачкi».

У конкурсе могуць прыняць удзел навучэнцы ва ўзросце ад 6 да 18 гадоў уключна з устаноў агульнай сярэдняй, сярэдне-спецыяльнай і дадатковай адукацыі горада Магілёва i вобласцi.

Конкурс праводзіцца ў вочна-дыстанцыйнай форме i на беларускай мове. Выяўляць пераможцаў будуць у намінацыях: вакальны жанр: народны вакал, эстрадны вакал, саліст-вакаліст, вакальны ансамбль малых формаў; мастацкае слова: чытальнікі, індывідуальнае i калектыўнае выкананне.

У склад журы конкурсу вайдуць прадстаўнікi ўстаноў адукацыі і культуры горада Магілёва

Тэрміны правядзення конкурсу: да 20.04 — падача заявак на ўдзел у конкурсе; 22-23 красавіка — праслухоўванне канкурсантаў вочнай формы; 24-25 красавіка – прагляд членамi журы ўздельникаў дыстанцыйнай формы.

Кацярына ЛЬДОВА

Самые интересные новости Могилева в нашем Telegram! Подписывайтесь!

ОСТАВЬТЕ КОММЕНТАРИЙ

Please enter your comment!
Please enter your name here

Belarusian BE English EN Russian RU