Темы

Магілёўскі баяніст Дзмітрый Шыян праславіў родны горад

Магілёўскі баяніст Дзмітрый Шыян праславіў родны горад

Не паспела пачацца зіма, не запаліліся яшчэ навагоднія елкі, а маленькія зоркі Магілёўскай дзіцячай школы мастацтваў №4 ужо парадавалі сваім бліскучым выступленнем на фестывалях і музычных конкурсах.

Толькі ў V Міжнародным фестывалі мастацтваў «#BYFEST» прымалі ўдзел 29 навучэнцаў, і ўсе сталі лаўрэатамі і дыпламантамі.

Самым яркім агеньчыкам на школьнай елцы гонару па праву знаходзіцца маленькі, але ўжо добра вядомы слухачам баяніст Дзмітрый Шыян. У свае адзінаццаць, хлопчык заваяваў не адну канцэртную пляцоўку, выступаў сольна і з аркестрам народных інструментаў імя народнага артыста Беларусі Л. Іванова Магілёўскай абласной філармоніі пад кіраўніцтвам Д.Чарты, прымаў удзел у шматлікіх конкурсах.

Адным з апошніх стаў IV Міжнародны конкурс-фестываль юных музыкантаў «Палескі агеньчык» — памяці сусветна вядомага піяніста, ураджэнца горада Драгічын, Юрыя Блінова, дзе Дзмітрый Шыян стаў лаўрэатам 1 ступені. Няхай скарбонка з узнагародамі ў Магілёўскай дзіцячай школе мастацтваў №4 толькі папаўняецца, а маленькія таленавітыя агеньчыкі праслаўляюць наш родны Магілёў!

Вікторыя Шарох, выкладчык

Последние новости

Общество

Брал в долг и обманывал автовладельцев: суд вынес приговор могилевчанину

2 октября 2026
Читать новость
Культура

Главная интрига «Анимаёвки-2026» раскрыта: Большой хрустальный карандаш уехал в Россию

2 октября 2026
Читать новость
Гороскоп

Твой гороскоп на 3 октября 2026

2 октября 2026
Читать новость
Лучшее - наше!

Только вперед и вверх!

2 октября 2026
Читать новость
Общество

Вас выслушают — прямые телефонные линии 5 октября

2 октября 2026
Читать новость
Градостроители

Сотрудники КПУП «Могилевзеленстрой» ежедневно выходят на уборку городских территорий

2 октября 2026
Читать новость