У Магілеве пройдзе прагляд мультфільмаў на беларускай мове  

У межах праекта “Z-божжа” у Магілеве пройдзе прагляд мультфільмаў на беларускай мове. Аб гэтым паведамілі ў школе гарадскіх ініцыятыў “Цяпліца”, якая зяўляецца арганізатарам мерапрыемства.

Мэта праекта “Z-божжа” — папулярызацыя беларускай мовы і культуры ў побыце. Ён прызначаны прадэманстраваць, што наша родная мова – лёгкая і зразумелая, мілагучная і прывабная. Дзякуючы прагляду анімацыйных фільмаў і дзеці, і іх бацькі змогуць атрымаць займальныя ўрокі беларускай мовы.

Арганізатары праекта запрашаюць усіх (дзяцей, бацькоў, дарослых і падлеткаў) на цыкл прагляд мульцікаў на беларускай мове “Мульт і Мова”.

Першы прагляд мульціка “Рыбка Панье” адбудзецца 7 сакавіка (субота) у 12.00 у тайм-кафэ «Неба» (вул. Ленінская, 7).

Уваход вольны па папярэдняй рэгістрацыі:

https://forms.gle/CPB9JDw5SFE1UcPZ9.

Усіх удзельнікаў чакаюць у падарунак невялічкія слоўнікі па тэме.  Таксама на сустрэчы гледачы змогуць праверыць сваю ўважлівасць, адказаў на некалькі пытянняў па фільме.

Самые важные новости Могилева в нашем Telegram! Подписывайтесь!

 

 

ОСТАВЬТЕ КОММЕНТАРИЙ

Please enter your comment!
Please enter your name here

Belarusian BE English EN Russian RU